Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:06 ]  Амэрыканскі сэнат адмяніў санкцыі супраць Азэрбайджану на просьбу адміністрацыі прэзыдэнта Буша


ВАШЫНГТОН Амэрыканскі сэнат адмяніў санкцыі супраць Азэрбайджану на просьбу адміністрацыі прэзыдэнта Буша. Адміністрацыя мае намер больш актыўна дапамагаць Азэрбайджану пасьля згоды Баку супрацоўнічаць з Вашынгтонам у справе барацьбы з тэрарызмам. У 1992 годзе ЗША абмежавалі дапамогу Азэрбайджану, пакуль Баку не здыме эканамічную блякаду Арменіі, уведзеную ў выніку канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. У адмысловым лісьце ў Кангрэс дзяржасакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што Азэрбайджан даў ЗШ важную выведвальную інфармацыю наконт тэрарыстаў і дазволіў амэрыканскай авіяцыі выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і базы
XS
SM
MD
LG