Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:49 ]  Працягваюцца спробы адкрыць яшчэ два каналы гуманітарнай дапамогі Афганістану – праз суседнія Таджыкістан і Ўзбэкістан


ДУШАНБЭ. Працягваюцца спробы адкрыць яшчэ два каналы гуманітарнай дапамогі Афганістану – праз суседнія Таджыкістан і Ўзбэкістан. У Таджыкістане група нямецкіх экспэртаў вывучае магчымасьці пабудову мосту або наладжаньня парому праз раку Пяндж, якая цячэ ўздоўж мяжы. Узбэкістан даў адзвол на выкарыстаньне рачнога порту ў горадзе Тэрмэз, адкуль дапамога можа транспартавацца на баржах у паўночны Афганістан. Аднак пакуль што не атрыманы дазвол узбэцкага ўраду на грузавыя перавозкі праз мост або пра паветраныя дастаўкі.
XS
SM
MD
LG