Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Францускае ваеннае камандаваньне разьмясьціла ракеты тыпу «зямля-паветра» ў раёне двух ядзерных аб’ектаў у Заходняй Францыі


ПАРЫЖ. Францускае ваеннае камандаваньне разьмясьціла ракеты тыпу «зямля-паветра» ў раёне двух ядзерных аб’ектаў у Заходняй Францыі ў якасьці сродку засьцярогі перад магчымымі самагубчымі паветранымі нападамі. Элемэнты сыстэмы супрацьракетнай абароны былі разгорнутыя ў раёне базы атамнага падводнага флёту каля берагоў Брэтані і каля заводу перапрацоўкі ядзерных адкідаў у горадзе Ля Аг. Завод у Ля Аг – найбуйнейшае ў Эўропе прадпрыемства перапрацоўкі ядзерных адкідаў. Як мяркуюць спэцыялісты, аварыйны выкід радыяцыі на гэтым заводзе мог бы прынесьці ўдвая больш шкоды, чым выбух Чарнобыльскай АЭС.
XS
SM
MD
LG