Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  У Македоніі зьмешаныя злучэньні паліцыі, што складаюцца з этнічных македонцаў і альбанцаў, сёньня ўпершыню патрулявалі некалькі вёсак з пераважна альбанскім насельніцтвам


ЦІРСЕ (МАКЕДОНІЯ) У Македоніі зьмешаныя злучэньні паліцыі, што складаюцца з этнічных македонцаў і альбанцаў, сёньня ўпершыню патрулявалі некалькі вёсак з пераважна альбанскім насельніцтвам на поўначы і захадзе краіны. Паліцэйскія патрулі працавалі пад кантролям назіральнікаў АБСЭ і Эўрапейскага Зьвязу. Віцэ-прэм`ер Македоніі Ілія Філіпоўскі выказаў спадзяваньне, што праца зьмешанай паліцыі пераканае сябраў парлямэнту ратыфікаваць канстытуцыйныя папраўкі, якія пашыраюць правы альбанскай меньшасьці. Гэтыя рэформыф прадугледжаныя падпісаным у жніўні пагадненьням аб урэгуляваньні этнічнага канфлікту ў Македоніі.
XS
SM
MD
LG