Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:01 ]  Амэрыканскія спэцгрупы ў Афганістане атрымалі загад пры магчымасьці затрымаць лідэра тэрарыстаў Усаму бін Лядэна


ВАШЫНГТОН. Старшыня Аб’яднанага Камітэту Начальнікаў Штабоў Злучаных Штатаў генэрал Рычард Маерс паведаміў, што амэрыканскія спэцгрупы ў Афганістане атрымалі загад пры магчымасьці затрымаць лідэра тэрарыстаў Усаму бін Лядэна. Пакуль што высьвятляецца дакладнае месцазнаходжаньне бін Лядэна і кіраўнікоў рэжыму талібаў. Маерс дадаў, што кампанія ў Афганістане можа быць доўгай. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў у тэлевізійным інтэрвію, што ў інтарэсах ЗША было б закончыць кампанію ў Афганістане да зімы.
XS
SM
MD
LG