Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:59 ]  Амэрыканская авіяцыя правяла за апошнія суткі найцяжэйшыя дагэтуль налёты на перадавыя пазыцыі талібаў на поўнач ад Кабулу


КАБУЛ. Амэрыканская авіяцыя правяла за апошнія суткі найцяжэйшыя дагэтуль налёты на перадавыя пазыцыі талібаў на поўнач ад Кабулу. За тры тыдні паветраных удараў бамбаваньне перадавых пазыцыяў талібаў вялося толькі на працягу апошніх трох дзён. На поўначы Афганістану генэрал сілаў Паўночнага Альянсу Бар’ялай паведаміў пра сустрэчу амэрыканскіх ваенных дараднікаў з галоўнакамандуючым антыталібскіх сілаў у паўночным Афганістане генэралам Абдулам Рашыдам Дустумам. Амэрыканскія дараднікі далі інфармацыю пра пазыцыі талібаў у горадзе Мазары-Шарыф, які Паўночны Альянс плянуе адбіць у талібаў.
XS
SM
MD
LG