Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:58 ]  Расея й Злучаныя Штаты паведамілі, што ім удалося дасягнуць прагрэсу ў перамовах наконт дамовы 1972 году аб антыбалістычных ракетах


ШАНХАЙ. Расея й Злучаныя Штаты паведамілі, што ім удалося дасягнуць прагрэсу ў перамовах наконт дамовы 1972 году аб антыбалістычных ракетах і дамовіцца аб істотным скарачэньні ядзернага ўзбраеньня. На прэсавай канфэрэнцыі падчас азіяцка-ціхаакіянскага саміту ў Шанхаі прэзыдэнт Расеі Пуцін заёвіў, што яны з прэзыдэнтам Бушам дасягнулі «пэўнага прагрэсу» ў спрэчках наконт будучыні антыракетнай дамовы, ад якой Вашынгтон хоча адмовіцца, каб пачаць распрацоўку гэтак званага ракетнага шчыта. Буш сказаў, што Расея і Злучаныя Штаты мусяць працягваць пошукі агульнай глебы ў справе дамовы. У лістападзе Пуцін і Буш плянуюць сустрэцца ў Вашынгтоне і ў Крофардзе, штат Тэксас.
XS
SM
MD
LG