ЕРУСАЛІМ. Двое палестынцаў загінулі ў новых сутычках на Заходнім Беразе Ярдану. Адна цывільная асоба і палестынскі паліцыянт былі забітыя і як найменей шэсьць палестынцаў параненыя ў перастрэлцы зь ізраільскім войскам каля Бэтлеему. За апошнія дні Ізраіль некалькі разоў уводзіў сваё войска на палестынскія тэрыторыі ў адказ на нядаўняе забойства ізраільскага міністра турызму Рэхавама Зээві. Палестынскі дыплямат Саіб Эрэкат заявіў у інтэрвію тэлевізіі Бі-Бі-Сі, што Ізраіль спрабуе зьнішчыць палестынскую аўтаномію і падарваць мірны працэс. Міністар абароны Ізраілю Біньямін Бэн-Эліэзэр заявіў, што ізраільскае войска будзе заставацца ў палестынскіх гарадох , пакуль Ясір Арафат не ўжыве рашучых захадаў супраць экстрэмістаў.