ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі падчас тэлефоннай размовы з генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам заклікаў правесьці ў Афганістане «свабодныя ўсеагульныя выбары» і сфармаваць кааліцыйны ўрад. Хатамі таксама заклікаў Арганізацыю Аб’еднаных Нацыяў узяць на сябе галоўную ролю ў арганізацыі такіх выбараў і сфармаваньні ўраду. Анан запрапанаваў Ірану супрацоўнічаць з ААН у разьвязаньні афганскага крызысу і ў прыватнасьці ў аказаньні гуманітарнай дапамогі насельніцтву Афганістану.