Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:44 ]  Амэрыканская авіяцыя працягвае наносіць удары па аб`ектах у Кабуле


ВАШЫНГТОН Як паведамляюць відавочны, сёньня амэрыканская авіяцыя працягвае наносіць удары па аб`ектах у Кабуле. Учора была праведзеная першая амэрыканская наземная апэрацыя ў паўдзённым Афганістане, у выніку якой былі зьнішчаныя два аб’екты – аэрадром і камандны пункт талібаў у ваколіцах Кандагару. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, старшыня Аб’яднанага Камітэту Начальнікаў Штабоў Рычард Маерс паведаміў, што падчас наземнай апэрацыі былі здабытыя выведныя матэрыялы, якія цяпер вывучаюцца. Двое амэрыканскіх вайскоўцаў атрымалі лёгкія раненьні падчас высадкі ў паўдзённым Афганістане. Яшчэ двое вайскоўцаў загінулі падчас аварыі верталёту ў Пакістане ў выніку няшчаснага выпадку. Выступаючы ў Шанхаі на сустрэчы групы Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што гэтыя жаўнеры не загінулі дарма і амэрыкацы павінны разумець, што падчас вайны могуць быць ахвяры
XS
SM
MD
LG