ШАНХАЙ
Лідэры 20 краінаў басэйну Ціхага Акіяну праводзяць сёньня ў Шанхаі другі дзень сустрэчы групы Азіяцка-Ціхаакіянскага Эканамічнага Супрацоўніцтва. Адкрываючы сёняшняе паседжаньне, Прэзыдэнт Кітаю Цзян Цзэмінь сказаў, што тэрырызм стаў “міжнароднай грамадзкай пагрозай”. Ён адзначыў, што пасьля тэрактаў 11 верасьня “даволі змрочная эканамічная сытуацыя стала яшчэ горш”. Сёньня як чакаецца ўдзельнікі сустрэчы прымуць дэклярацыю на тэму тэрарызму і становішча ва ўсясьветнай эканоміцы. Сёньня адбудзецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША Джорджа Буша і Расеі Уладзімера Пуціна. Як чакаецца, яны абмяркуюць праблемы барацьбы з тэрарызмам і кантроля над узбраеньнямі. Прэзыдэнты Расеі і Кітаю Уладзімір Пуцін і Цзян Цзэмінь учора пацьвердзілі сваю падтрымку амэрыканскай кампаніі ў Афганістане, скіраванай на зьнішчэньне тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» і адхіленьне ад улады талібаў. Аднак абодва выказалі спадзяваньне, што кампанія будзе кароткая, каб афганскі народ мог як найхутчэй атрымаць гуманітарную дапамогу