ВАШЫНГТОН. Адмысловы пасланец Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у Афганістане Ляхдар Брагімі сёньня ў Вашынгтоне распачаў перамовы наконт фармаваньня ўраду Афганістану, які мае прыйсьці на зьмену талібам. Брагімі і намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітэдж абмеркавалі магчымае стварэньне ў Афганістане шырокага кааліцыйнага ўраду. Дэталі перамоваў не паведамляюцца.