Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Ізраільскае войска ўвайшло ў места Бэтліем і бліжэйшыя населеныя пункты


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае войска ўвайшло ў места Бэтліем і бліжэйшыя населеныя пункты Бэйт-Джала і Бэйт-Сахур на Заходнім беразе Ярдану. Паводле заявы вайсковага кіраўніцтва гэта было зроблена пасьля абстрэлу з боку палестынцаў габрэйскіх прымесьцяў Ерусаліму. У перастрэлках, якія завязаліся ў Бэтліеме, загінулі двое палестынцаў. У месьце Рамалах на Заходнім Беразе забіты палестынскі паліцыянт. У Паласе Газа забіты падлетак, які кідаў камяні ў ізраільскіх вайскоўцаў. Прадстаўнік “Народнага фронту вызваленьня Палестыны падцьвердзіў, што ізраільскія ўлады арыштавалі сёньня некалькі дзясяткаў гэтай арганізацыі, сярод якіх і падазроныя ў забойстве міністра турызму Ізраілю Рэвахема Зэві. ЦН-77;
XS
SM
MD
LG