Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:30 ]  Прэзыдэнт ЗША і кітайскі лідар прыйшлі да згоды ў справе сумеснай барацьбы з тэрарызмам


ШАНХАЙ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што кітайскі лідар Цзыянг Цзэмінь пагадзіўся на сумеснае ўжываньне інфармацыі і супрацоўніцтва ў справе блякаваньня фондаў тэрарыстычных арганізацыяў. Сустрэча паміж Бушам і Цзэмінем адбылася па-за межамі Ціхаакіянска-азыяцкага форуму эканамічнага супрацоўніцтва, які, пры ўдзеле 21 краіны праходзіць у Шанхаі. Пасьля сустрэчы Буш і Цзэмінь правялі сумесную прэсавую канфэрэнцыю, у часе якой прэзыдэнт ЗША сказаў: “Мы аднолькава разумеем пагрозу з боку міжнароднага тэрарызму. Усе цывілізаваныя народы мусяць аб’яднацца, каб нанесьці паразу тэрарызму і я мяркую, што Злучаныя Штаты і Кітай могуць шмат чаго дасягнуць, калі будуць працаваць разам у справе змаганьня з тэрарызмам”. Кітайскі лідар заявіў, што ў часе сустрэчы Кітай і ЗША дасягнулі згоды ў шэрагу іншых праблемаў, улучна з антытэрарыстычнай дзейнасьцю. Сёньняшняя сустрэча Буша і Цзэміня была першай. Чакаецца, што лідары краінаў Ціхаакіянска-азыяцкага рэгіёну ў часе форуму прымуць сумесную дэклярацыю з асуджэньнем тэрарызму.
XS
SM
MD
LG