МАСКВА. Расея сёньня заявіла, што яна спадзяецца ад Злучаных Штатаў узаемнасьці пасьля ўчорашняга рашэньня аб закрыцьці расейскай выведнай радыёлякацыйнай базы на Кубе. У сёньняшняй заяве расейскага Міністэрства Замежных Справаў гаворыцца, што Масква вітала б падобнае рашэньне ў дачыненьні да амэрыканскіх цэнтраў электроннага сачэньня часоў Халоднай Вайны. У прыватнасьці Расея згадвае радыёлякацыйную станцыю ў Вардэ, Нарвэгія. Нарвэгія абвяргае інфармацыю, што гэтая станцыя за 40 кілямэтраў ад расейскай мяжы выкарыстоўваецца ў выведных мэтах.