ВАРШАВА. Былы камуністычны лідэр Польшчы генэрал Войцех Ярузэльскі сёньня адхіліў абвінавачаньні ў тым, што ён у 1970 годзе даваў загад на расстрэл рабочых. Выступаючы ўпершыню са сьведчаньнямі на неаднаразова адкладаным працэсе, Ярузэльскі заявіў, што загад на расстрэл даў тагачасны камуністычны лідэр Польшчы Ўладыслаў Гамулка, а сам ён, будучы тады міністрам абароны, быў вымушаны падпарадкавацца гэтаму загаду. Падчас хваляваньняў у Гданску й Шчэціне ў сьнежні 1970 году было забіта больш за 40 рабочых.