НЮ-ЁРК. У Ню-Ёрку абвешчаны вырак двум з чатырох абвінавачаных ув арганізацыі выбухаў пасольстваў Злучаных Штатаў у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Танзаніец Хальфан Хаміз Мухамэд і грамадзянін Савудаўскай Арабіі Мухамэд Аль Оўалі асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня без права на амністыю, альбо датэрміновае вызваленьне. Абодвы бралі безпасярэдні ўдзел у дастаўцы выбухоўкі ў пасольствы ЗША ў Дар-эа-Саляме і Найробі. У выніку тэрактаў загінулі 224 асобы.