Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:33 ]  Пасол талібану ў Пакістане заявіў, што ЗША ажыцьцяўляюць дзяржаўны тэрарызам пад прыкрацьцём барацьбы з тэрарызмам


ІСЛЯМАБАД. У сувязі з працягам удараў па Афганістану пасол талібану ў Пакістане Абдул Салям Заіф заявіў, што Злучаныя Штаты ажыцьцяўляюць дзяржаўны тэрарызам пад прыкрацьцём барацьбы з тэрарызмам. Паводле заявы, у часе паветраных удараў загінулі больш як 400 мірных жыхароў. Гэтая лічба зь незалежных крыніцаў падцьверджаная ня была. Абдул Салям Заіф зьвярнуўся да міжнародных няўрадавых арганізацыяў з просьбай павялічыць харчовую і мэдычную дапамогу, але прадстаўнікі гэтых арганізацыяў заяўляюць, што іхная місыя сутыкаецца з цяжкасьцямі на тэрыторыях падкантрольных Талібану. Так арганізацыя Лекары бязь межаў заявіла, што два ейныя склады ў месьце Марар-і-Шарыф былі абрабаваныя. Пра захопы прадуктовых складаў паведамляюць супрацоўнікі Ўсясьветнай Харчовай праграмы ААН.
XS
SM
MD
LG