Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Ізраіль ультыматыўна патрабуе ад палестынцаў выдачы забойцаў міністра Зэві


ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя заявіла, што ёй вядомыя тры асобы, якія ўчора застрэлілі міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхваама Зэві. Мінстар абароны Ізраілю заявіў, што сілы бясьпекі робяць усё магчымае, каб знайсьці і арыштаваць забойцаў. Народны фронт Вызваленьня Палестыны заявіў, што сьмерць Зэві была адказам на забойства аднаго зь ягоных лідараў у сёлетнім жніўні. Габінэт міністраў Ізраілю запатрабаваў ад палестынскага лідара Ясіра Арафата выдаць забоцаў, іначай яго будуць лічыць чалавекам, які хавае тэрарыстаў. Тым часам палестынскі бок паведаміў, што сёньня ізраільскія аддзелы застрэлілі на палестынскіх тэрыторыях паліцыянта і школьніцу.
XS
SM
MD
LG