Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:29 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вітаў пастанову Расеі закрыць буйны шпіёнскі цэнтар на Кубе


ПАВЕТРАНАЯ БАЗА ТРЭВІС (КАЛІФОРНІЯ). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вітаў пастанову Расеі закрыць буйны шпіёнскі цэнтар на Кубе, назваўшы яе знакам паляпшэньня амэрыканска-арсейскіх дачыненьняў. Буш назваў расейскую пастанову яшчэ адным сьведчаньнем таго, што Халодная вайна закончылася. Сёньня Пуцін заявіў пра закрыцьцё выведнага цэнтру Люрд – сымбаля Халоднай вайны, разьмешчанага за 150 кілямэтраў ад берагоў Флорыды. Цэнтар быў збудаваны ў 1964 годзе, у ім месьцілася каля палутара тысячаў вайскоўцаў зь сем’ямі. Гадавое ўтрыманьне цэнтру каштавала Расеі 200 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG