Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  Больш як 20 супрацоўнікаў апарату сэнатара Томаса Дэшла, які атрымаў ліст са спорамі сыбірскай язвы, трапілі пад дзеяньне ўзбуджальніка гэтай хваробы


ВАШЫНГТОН. Паводле інфармацыйных агэнстваў Злучаных Штатаў, больш як 20 супрацоўнікаў апарату сэнатара Томаса Дэшла, які ў панядзелак атрымаў ліст, дзе былі споры сыбірскай язвы, трапілі пад дзеяньне ўзбуджальніка гэтай хваробы. Пакуль не зразумела, хто зь іх інфікаваны. Супрацоўнікі Дэшла праходзяць курс лекаваньня антыбіётыкамі. Адмыслоўцы цьвердзяць, што ліст, атрыманы ў офісе сэнатара, утрымліваў найбольш актыўныя споры ўзбуджальніка сыбірскай язвы.
XS
SM
MD
LG