ТБІЛІСІ. Сёньня Грузынскае міністэрства абароны паведаміла, што два расейскія ваенныя самалёты СУ-25 парушылі ейную паветраную прастору. Апрача гэтага чатыры гэлікоптары Мі-24, якія прыляцелі з тэрыторыі Абхазіі ськінулі бомбы на грузінскую тэрыторыю. Паводле міністэрства абароны бомбы ўпалі на пашу і ахвяраў не было. Абхаскія афіцыйныя асобы заявілі, што самалёт іхных узброеных сілаў збамбаваў групу чачэнскіх і грузінскіх партызанаў, якія ўвайшлі на абхаскую тэрыторыю амаль два тыдні таму. Абхаскі бок абвінаваціў Грузію ў тым, што яна дазволіла ўзброеным групам ісьці праз ейную тэрыторыю. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнадзе назваў парушэньні расейскімі самалётамі паветранай прасторы Грузіі невыноснымі і заявіў, што яны парушаюць прынцыпы міждзяржаўных дачыненьняў.