Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  Злучаныя Штаты і Індыя падпісалі пагадненьне пра сумесную барацьбу з тэрарызмам


ДЭЛІ. Сёньня Злучаныя Штаты і Індыя падпісалі пагадненьне пра сумесную барацьбу з тэрарызмам. Абодвы бакі пагадзіліся, што людзі абвінавачаныя ў тэрарызме мусяць падлягаць выдачы. Пагадненьне таксакма прадугледжвае сумеснае ўжываньне інфармацыі пра глябальныя тэрарыстычныя сеткі. Пасьля падпісаньня дакумэнту, у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных справаў Індыі Джсвантам Сінгхам дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў: “Мы – саюзьнікі ў гэтай справе. Праблема барацьбы з тэрарызмам не абмяжоўваецца Афганістанам і я пераканаў іх, што нашыя намаганьні накіраваныя супраць тэрарызму як зьявы. Злучаныя Штаты і Індыя аб’ядналіся ў гэтай барацьбе, якая ўлучае таксама і абарону Індыі ад тэрарызму”. Колін Паўэл таксама сказаў, што асноўная паміж Індыяй і Пакістанам праблема штату Кашмір мусіць быць разьвязаная пры дапамозе дыялёгу.
XS
SM
MD
LG