Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  Паніка, пакліканая выпадкамі сыбірскай язвы ў Злучаных Штатах, пачала распаўсюджвацца па ўсім сьвеце


Паніка, пакліканая выпадкамі сыбірскай язвы ў Злучаных Штатах, пачала распаўсюджвацца па ўсім сьвеце. На сёньня зарэгістравана 12 выпадкаў інфікацыі бактэрыяй у ЗША і толькі чатыры зь іх – падцьверджаныя. Адзін з хворых памёр у штаце Флёрыда. Расея заявіла, што будзе трымацца ўведзенай ўчора забароны на жывёльныя прадукты харчаваньня з Флёрыды, пакуль узровень небясьпекі ня будзе спраўджаны цалкам. Расея таксама прапанавала Злучаным Штатам паслугі сваіх экспэртаў і запасы вакцыны. Вялікая Брытанія сёньня папярэдзіла сваіх грамадзянаў пра небясьпеку біатэрору, ня гледзячы на тое, што шэраг выяўленых у краіне падазрэньняў на сыбірскую язву ня быў падцьверджаны. Польская паліцыя затрымала чалавека зь белым парашком, які ў часе праверкі быў прызнаны няшкодным. У чэскім месьце Лібэрэц аналіз на сыбірскую язву прайшла жанчына. Хваробы ня выеўлена. Чэскія ўлады таксама заявілі, што падазроны ліст зь Японіі, які атрымаў прэм’ер-міністар Мілаш Зэман, таксама быў бязшкодным. У Славаччыне затрымліваецца замежная пошта, якую цяпер дасьледуюць на ўтрыманьне небясьпечных бактэрыяў. Паведамленьні пра тоесныя праблемы паступілі таксама з Кэйптаўну, Сінгапуру і Бэрліну.
XS
SM
MD
LG