Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:48 ]  Асацыяцыя сэрбскіх прафсаюзаў заклікала распачаць сёньня ўсеагульны страйк


БЕЛГРАД Асацыяцыя сэрбскіх прафсаюзаў заклікала распачаць сёньня ўсеагульны страйк супраць спрэчнага законапраекту, негледзячы на тое, што парлямэнт паабяцаў перагледзець прапанаваны закон. Аднак кіраўнік прафсаюзаў, Міленка Сьміляніч, заявіў, што страйк усё роўна пройдзе, паколькі ўрад не адклікаў заканапраект з парадку дня парлямэнту. Сьміляніч паведаміў, што супрацоўнікі белградскага грамадзкага транспарту далучацца да пратэсту. Асацыяцыя сэрбскіх прафсаюзаў на працягу мінулага дзесяцігодьдзя кантралявалася Слабаданам Мілошавічам, і ейнае кіраўніцтва не зьмянілася з таго часу
XS
SM
MD
LG