ВАШЫНГТОН
Гэнеральны пракурор ЗША Джон Эшкрофт паведаміў, што ўлады лічаць распаўсюджваньне сібірскай язвы тэрарыстычным актам. Але пакуль было б заўчасна зьвязваць гэта з Усамам Бін Лядэнам, бо няма прамых доказаў такой сувязі, -- заявіў Эшкрафт. Сёньня былі выяўленыя новыя выпадкі захворваньня на сібірскую язву. У Нью-Ёрку, другі супрацоўнік тэлекампаніі NBC выявіў сымптомы гэтай хваробы. Раней на гэтым тыдні адна з супрацоўніц Эн Бі Сі захварэла на сібірскую язву пасьля таго, як ускрыла падазроную пошту. У Флярыдзе цяпер ужо 8 чалавек інфіцаваныя гэтай хваробай, адзін зь іх памёр. Улады Малайзыі заявілі, што яны гатовыя дапамагчы ЗША расьследваць ліст, у якім былі знойдзеныя споры сібырскай язвы. Гэты ліст быў накіраваны з Малайзыі у адьдзяленьне кампаніі Мicrosoft у штаце Невада.