Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:38 ]  Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дык Чэйні заявіў, што тэрарыстычная арганізацыя Усамы бін Лядэна «Аль-Ка’іда» можа мець дачыненьне да пашырэньня інфэкцыі сыбірскай язвы


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дык Чэйні заявіў, што тэрарыстычная арганізацыя Усамы бін Лядэна «Аль-Ка’іда» можа мець дачыненьне да пашырэньня інфэкцыі сыбірскай язвы ў Злучаных Штатах. Чэйні зазначыў, што для канчатковага пацьверджаньня факту ўжыцьця «Аль-Ка’ідай» бактэрыялягічнай зброі пакуль што няма дастатковых доказаў. Аднак ён выказаў падозраньне, што бактэрыі трапілі ў Флорыду і Нью-Ёрк празь перасланыя поштай заражаныя лісты. Паштовая служба Злучаных Штатаў была прыведзеная ў стан павышанай гатовасьці пасьля таго, як у супрацоўніцы тэлеканалу NBC у Нью-Ёрку быў выяўлены чацьверты выпадак захворваньня на сыбірскую язву. Згаданая супрацоўніца два тыдні таму раскрыла адрасаваны вядучаму навінаў ліст з падазроным белым парашком. У штаце Нэвада губэрнатар штату Кені Гуін паведаміў пра падазроны ліст, атрыманы адной фірмай, у якім таксама былі выяўленыя бактэрыі сыбірскай язвы. Праводзіцца таксама аналіз падазронага ліста, атрыманага газэтай New York Times. Тры выпадкі сыбірскай язвы – адзін зь якіх прывёў да сьмерці хворага – былі пацьверджаныя ў Флорыдзе, дзе рэдакцыя адной мясцовай газэты атрымала падазроны ліст у верасьні.
XS
SM
MD
LG