Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:38 ]  Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр спадзяецца дамагчыся падтрымкі арабскіх краінаў у барацьбе з тэрарызм


ЖЭНЭВА. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр накіроўваецца сёньня ў Аман, распачынаючы паездку па краінах Блізкага Ўсходу, падчас якой ён спадзяецца дамагчыся падтрымкі арабскіх краінаў у барацьбе з тэрарызмам. Учора Блэйр сустрэўся ў Жэнэве з прэзыдэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Шэйхам Заідам бін Султанам аль-Нагаянам. У інтэрвію тэлеканалу Абу-Дабі Блэйр сказаў, што мэта ягонай паездкі – растлумачыць «чаму была распачатая ваенная акцыя і чаму важна стварыць коаліцыю падтрымкі». На мінулым тыдні Блэйр наведаў з падобнымі мэтамі Расею, Пакістан і Індыю.
XS
SM
MD
LG