Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:38 ]  Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што паветраная прастора Афганістана практычна цалкам кантралюецца сіламі Злучаных Штатаў


Вашынгтон Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што паветраная прастора Афганістана практычна цалкам кантралюецца сіламі Злучаных Штатаў. ЗША, паводле Рамсфэльда, могуць атакаваць любыя аб`екты ў Афганістане фактычна без абмежаваньняў. Міністр адмовіўся сказаць, якім будзе наступны крок у ваеннай кампаніі. Узброеныя Сілы ЗША сёньня працягвалі наносіць удары па пазыцыях тэрарыстаў у Афганістане. Увечары авіяцыя ЗША бамбавала паўднёвы афганскі горад Кандагар і паўднёвазаходні Герат. У Кандагары моцна разбураныя аэрапорт, камунікацыі і сістэмы супрацьпаветранай абароны талібаў. Сёньня ўпершыню ад пачатку кампаніі брытанскія і амэрыканскія самалёты атакавалі вайсковыя аб`екты днём. Прадстаўнікі Талібану сцьвярджаюць, што ў выніку амэрыканскіх удараў загінулі дзясяткі цывільных асобаў у гарадах Кабул, Кандагар і Джалялябад. Аднак, паводле словаў амбасадара талібаў у Пакістане муллы Абдул Заефа, талібы гатовыя ахвяраваць да 2 мільёнаў жыцьцяў дзеля справы незалежнасьці краіны. Заеф таксама паведаміў, што лідар талібаў мулла Мухамад Омар і міжнародны тэрарыст Усама бін Ладэн жывыя.
XS
SM
MD
LG