Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:44 ]  Чакаецца, што македонскі ўрад зьбярэцца сёньня для абмеркаваньня пытаньня аб амністыі альбанскім паўстанцам


СКОП’Е. Чакаецца, што македонскі ўрад зьбярэцца сёньня для абмеркаваньня пытаньня аб амністыі альбанскім паўстанцам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супраць македонскіх урадавых збройных сілаў. Урад разважае над магчымасьцю амністыі для паўстанцаў, што добраахвотна здалі зброю і не ўчынілі ніякіх злачынстваў. Парлямэнт краіны плянуе працягнуць абмеркаваньне паправак да канстытуцыі, на падставе якіх альбанская меншыня атрымае шырэйшыя грамадзянскія правы. Згодна зь мірным плянам, прынятым у жніўні, паўстанцы з Нацыянальнай Вызвольнай Арміі пагадзіліся здаць зброю ўзамен за канстытуцыйныя рэформы. Амністыя для паўстанцаў таксама прадугледжвалася мірным плянам.
XS
SM
MD
LG