ПЭШАВАР. Улады афганскіх талібаў вызвалілі брытанскую журналістку Івон Рыдлі і адканваявалі яе да пакістанскай мяжы пасьля 10-дзённага затрыманьня за нелегальны ўезд у краіну. На памежным пункце Тархам яна сказала, што яна ў добрым настроі і адчувае палёгку з прычыны вызваленьня. Журналістка паведаміла, што талібы ставіліся да яе «з годнасьцю і павагай». У першы дзень удараў па Афганістане яна была ў Кабуле. На мяжы яе сустрэлі супрацоўнікі брытанскага кансуляту і перавезьлі яе ў Ісьлямабад. Івон Рыдлі, рэпартэрка лёнданскай газэты Sunday Express, была арыштаваная каля Джалалабаду 28 верасьня.