АВІЯБАЗА РАМШТЭЙН (Нямеччына). Паводле прадстаўніка кіраўніцтва авіябазы місыя гуманітарнай дапамогі ў Афганістане прайшла пасьпяхова. Два грузавыя самалёты, якія ськінулі пакеты з прадуктамі харчаваньня ў месцах, дзе знаходзяцца афганскія ўцекачы, вярнуліся на базу. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд сказаў, што ўдары ў Афганістане закліканыя нанесьці шкоду тэрарыстам, а не афганскаму народу.