Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Цэнтральна-азіяцкія рэспублікі выказалі падтрымку ЗША і Вялікай Брытаніі


ДУШАНБЭ. Сёньня цэнтральна-азіяцкія рэспублікі выказалі падтрымку ЗША і Вялікай Брытаніі ў справе барацьбы супраць Талібану і тэрарыстычнай арганізацыі “Аль Каэда”. Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў прапанаваў адкрыць паветраную прастору і магчыма ваенныя базы для далейшых удараў Злучаных Штатаў. У той самы час, прадстаўнік міністэрства замежных справаў Таджыкістану сказаў, што паведамленьні пра дыслякаваныя на тэрыторыі краіны аддзелы ЗША – не адпавядаюць рэальнасьці. Міністар замежных справаў Кыргыстану выказаў поўную падтрымку “міжнароднай антытэрарыстычнай акцыі” і сказаў, што ягоная краіна не разглядае ўдары як антыіслямскія, альбо накіраваныя супраць афганскага народу.
XS
SM
MD
LG