ПРАГА. Ліванскае міністэрства інфармацыі папярэдзіла, што ўдары па афганістанскай тэрыторыі могуць распаліць варожую рэакцыю ў арабскіх і мусульманскіх краінах.
Іран назваў удары ЗША і Вялікай Брытаніі “недапушчальнымі”, а прэзыдэнт краіны Садам Гусэйн ахарактарызаваў іх як парушэньне міжнародных законаў.
Моцныя акцыі пратэсту прайшлі ў некалькіх местах Пакістану, а таксама ў сталіцы Інданэзіі Джакарце і індыйскім штаце Кашмір, дзе пераважае мусульманскае насельніцтва.