Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:57 ]  Усама бін Лядэн: “Аль-Каеда” гатовая да канфрантацыі са Злучанымі Штатамі”.


КАІР. Усама бін Лядэн у папярэдне запісаным на відэа выступе заявіў, што ягоная сетка “Аль-Каеда” гатовая да “канфрантацыі” са Злучанымі Штатамі. Невядома, калі гэты відэазапіс быў зроблены. На відэакадрах бін Лядэн прамаўляе ў пячоры пры дзённым асьвятленьні. Бін Лядэн ухваліў верасьнёўскія тэрарыстычныя атакі на Нью-Ёрк і Вашынгтон, але ня ўсклаў адказнасьці за іх на сябе. Прадстаўнік Талібану мула Абдул Салям Заеф сказаў, што бін Ладэн і лідэр Талібану мула Амар застаюцца ўжывых. Ягоная заява не пацьверджаная.
XS
SM
MD
LG