Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:51 ]  Узброеныя сілы Узбэкістану і Таджыкістану прыведзеныя ў стан павышанай баявой гатовасьці


ТАШКЕНТ. Узброеныя сілы Узбэкістану і Таджыкістану прыведзеныя ў стан павышанай баявой гатовасьці ў сувязі з пачаткам ваеннай апэрацыі ЗША і іх саюзьнікаў супраць афганскіх талібаў. У адносінах амэрыканскай амбасады ў Ташкенце наладжаныя надзвычайныя захады бясьпекі. Паводле агэнцтва “Асашыэйтэд Прэс”, з узбэцкага гораду Тэрмэз на мяжы з Афганістанам пачалася эвакуацыя часткі грамадзянскага насельніцтва. Учора кіраўніцтва руху Талібан заявіла пра адпраўку сваіх падразьдзяленьняў на мяжу з Афганістанам. Раней узбэцкі прэзыдэнт Іслам Карымаў дазволіў Злучаным Штатам выкарыстаць адну з авіябазаў на тэрыторыі краіны для правядзеньня гуманітарных і пошукава-ратавальных апэрацыяў. Каля тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў ужо разьмешчаныя ва Ўзбэкістане.
XS
SM
MD
LG