ШАРЫ САЯД (АФГАНІСТАН). Тым часам, на поўначы Афганістану сілы апазыцыйнага Талібану “Паўночнага альянсу” актывізавалі ваенныя дзеяньні супраць талібаў.
Адзін з камандзераў антыталібскай кааліцыі мула Разэк паведаміў, што войскі альянсу абстрэльваюць атрады талібаў, якія скіроўваюцца на поўнач ад Кабулу.
Прадстаўнік “Паўночнага альянсу” Махамад Ашраф Надзім заявіў, што сілы кааліцыі гатовыя да шырокамаштабнага наступу.
З гораду Зарандж на паўдзённым усходзе Афганістану паступаюць зьвесткі пра паўстаньне мясцовых жыхароў супраць талібаў. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Былы кароль Афганістану Махамад Захір Шах выступіў учора з заявай, у якой прызнаў “законнае права” ЗША пакараць вінаватых у тэрарыстычных нападах 11 верасьня, але заклікаў Вашынгтон пазьбягаць ахвяраў сярод мірных афганцаў падчас баявых дзеяньняў. Захір Шах усклаў на талібаў віну за цяперашнюю трагічную сытуацыю ў Афганістане.