Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:00 ]  Прэзыдэнт Чарнагорыі Джуканавіч заявіў, што прывядзе рэспубліку да незалежнасьці


ПАДГОРЫЦА. Прэзыдэнт Чарнагорыі Джуканавіч заявіў, што прывядзе рэспубліку да незалежнасьці, нягледзячы на недастаковую падтрымку гэтага імкненьня з боку міжнароднай супольнасьці. Выступаючы на зьезьдзе кіраванай ім партыі дэмакратычных сацыялістаў, Джуканавіч сказаў, што калі Чарнагорыя не атрымае незалежнасьці, яе дзяржаўнае і нацыянальнае існаваньне можа быць страчанае. Кіраўніцтва Югаславіі, у склад якой уваходзіць Чарнагорыя, выступае супраць аднабаковых крокаў Чарнагорыі да незалежнасьці і прапануе перагледзіць фэдэральную канстытуцыю, што дало б Чарнагорыі больш правоў. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш накіраваў югаслаўскаму прэзыдэнту Каштуніцу ліст, у якім выказаў спадзяваньне, што Сэрбія і Чарнагорыя здолеюць вырашыць свае супярэчнасьці ў межах адноўленай і дэмакратычнай фэдэратыўнай Югаславіі.
XS
SM
MD
LG