Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Сёньня ў Скоп’і дэлегацыя Эўрапэйскага парляманту правяла перамовы з прэзыдэнтам Македоніі


СКОП’Е. Сёньня ў Скоп’і дэлегацыя Эўрапэйскага парляманту правяла перамовы з прэзыдэнтам Македоніі Барысам Трайкоўскім, у справе рэалізацыі пляну разьвязаньня этнічнага канфлікту ў краіне. Краіны Захаду спрабуюць пераканаць македонскае кіраўніцтва як найхутчэй ажыцьцявіць канстытуцыйную рэформу, якая пашырае правы альбанскае меншыні. Старшыня парляманту Македоніі Стаян Андаў заявіў, што ў наступным тыдні дэпутаты пачнуць абмеркаваньне канчатковай рэдакцыі канстытуцыйных паправак. У той самы час Андаў адзначыў, што пастанова ня будзе прынятая да таго часу, пакуль паўстанцы не пададуць зьвестак пра лёс македонцаў, якія зьніклі на тэрыторыі падкантрольнай альбанскім аддзелам.
XS
SM
MD
LG