МАСКВА. Сёньня ізноў пагоршылася надвор’е ў Баранцавым моры, што чарговы раз затрымала спробы падняць затанулую расейскую субмарыну “Курск”. І ўсё ж вадалазы змаглі ўсталяваць 10 пад’ёмных кабеляў. У апэрацыі пад’ёму бяруць удзел 16 вадаплаваў. Ёсьць спадзяваньні, што пад’ём можна будзе правесьці ўжо ў наступным тыдні. У той самы час, хвалі на моры павялічваюцца, а прагназысту прадказваюць пагаршэньне надвор’я. Субмарына “Курск” затанула летась. Усе 118 сяброў экіпажу – загінулі.