БАЙДЭНГАГ (АФГАНІСТАН). Вайсковы кіраўнік афганскага апазыцыйнага Паўночнага Альянсу генэрал Мухамад Фахім паведаміў, што ягоныя сілы гатовыя распачаць наступ супраць талібаў - з дапамогай Захаду або безь яе. Паўночны Альянс нядаўна атрымаў партыю ўзбраеньня з Расеі і Ірану. Сёньня талібы зноў заклікалі Злучаныя Штаты падаць доказы віны бін Лядэна і даць магчымасць судзіць яго ў ісьлямскім судзе. Злучаныя Штаты патрабуюць выдаць бін Лядэна безь ніякіх дадатковых умоваў. Тым часам міжнародныя арганізацыі аднавілі пастачаньне гуманітарнай дапамогі ў кантраляваныя талібамі правінцыі Афганістану.