БЯЛГРАД. Югаслаўскі прэзыдэнт Воіслаў Каштуніца, выступаючы сёньня перад журналістамі, сказаў, што югаслаўскі народ дагэтуль «скаштаваў толькі горкі бок» эканамічных рэформаў. Выступаючы з нагоды першай гадавіны падзеньня рэжыму Мілошавіча, Каштуніца выказаў упэўненасьць, што Югаславія больш ніколі зноў ня стане недэмакратычнай. Аднак, на ягоную думку, эканамічныя рэформы дагэтуль былі недастатковыя.