СОФІЯ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сказаў, што пашырэньне НАТО пасьля падзеяў 11 верасьня застаецца на парадку дня, аднак ад краінаў-кандыдатак надалей патрабуецца адпаведнасьць палітычным і ваенным стандартам НАТО. Робэртсан выступіў у Софіі на сустрэчы дзесяці краінаў-кандыдатак на ўступленьне ў Альянс. Кіраўнікі краінаў-кандыдатак выступілі з супольнай дэклярацыяй, дзе выказалі ўпэўненасьць, што пашырэньне НАТО на Ўсходнюю Эўропу і краіны Балтыкі дапаможа забясьпечыць Эўропу і сьвет ад пагрозы міжнароднага тэрарызму. На праскім саміце НАТО ў лістападзе 2002 году, спадзяюцца атрымаць запрашэньне ў Альянс Баўгарыя, Літва, Латвія, Эстонія, Харватыя, Славаччына, Славенія, Румынія, Македонія і Альбанія.