Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:03 ]  ЗША выказалі нязгоду з ізраільскім прэм’ер-міністрам які заявіў, што Захад – напэўна – гатовы ахвяраваць Ізраілем, каб дамагчыся падтрымкі антытэрарыстычнай кампаніі з боку арабаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалі нязгоду з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам, які заявіў, што Захад – напэўна – гатовы ахвяраваць Ізраілем, каб дамагчыся падтрымкі антытэрарыстычнай кампаніі з боку арабаў. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш лічыць заяву Шарона “непрыймальнай”. Сёньня ж, на Заходнім беразе Ярдану адзін ізраілец быў забіты і яшчэ адзін цяжка паранены ў выніку нападу палестынцаў. Ізраільскія танкі ўвайшлі ў раён Гэброну і занялі тэрыторыю, адкуль палестынцы абстрэльваюць габрэйскія кварталы і паселішчы. У часе сутычак загінулі пяцёра палестынцаў.
XS
SM
MD
LG