Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:08 ]  Ізраільскі прэм'ер пераконвае ЗША не рабіць Ізраіль ахвярай у імя далучэньня арабскіх краінаў да антытэрарыстычнай кааліцыі


ТЭЛЬ-АВІЎ. Сёньня на Заходнім беразе Ярдану ўзброеныя асобы застрэлілі ізраільца і схаваліся на падкантрольнай палестынцам тэрыторыі. Перад тым ізраільскія аддзелы пры падтрымцы танкаў увайшлі ў ваколіцы места Гэброн. Паводле Ізраілю, менавіта адсюль палестынцы рэгулярна абстрэльваюць гэбрайскія анклавы як у самім Гэброне, так і ў ваколіцах. У выніку сутычак вайскоўцаў з палестынцамі, забітыя пяць палестынцаў і дзясяткі параненыя. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што Ізраіль будзе ўжываць якія заўгодна захады, каб абараніць сваіх грамадзянаў. Ён пераконваў Злучаныя Штаты не рабіць Ізраіль ахвярай у імя далучэньня арабскіх краінаў да антытэрарыстычнай кааліцыі. Кіраўніцтва ЗША распачало дыпляматычную кампаню, з мэтай атрымаць ад арабскіх дзяржаваў падтрымку ў справе барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG