МАСКВА. Сёньня Завяршаецца візыт прэм”ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэйра ў Расею, дзе ён меў перамовы ў пытаньнях вайны супраць тэрарызму з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Брытанскі лідэр заявіў, што рашэньне Расеі падтрымаць міжнародную кааліцыю ў барацьбе з тэрарызмам памяняла сьвет з часоў Халоднай Вайны. Ён назваў Расею партнэрам і сябрам.
Пуцін яшчэ раз заверыў, што Расея будзе рэальным партнэрам у антытэрарыстычнай кааліцыі. Ён выказаў сваю веру, што кааліцыя будзе эфэктыўнай сілай у нэўтралізацыі тэрарыстаў.
Паведамляецца, што Блэйр з Расеі накіруецца ў Пакістан.