ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША назваў «гістарычным» сёньняшняе рашэньне НАТО аб ваеннай дапамозе Злучаным Штатам у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр паведаміў, што з падрабязнай заявай аб ваенным удзеле ў барацьбе з тэрарызмам выступіла таксама Аўстралія.