ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты працягваюць рабіць захады ў справе стварэньня міжнароднай кааліцыі супраць тэрарызму.
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сустрэўся ў сераду ў Вашынгтоне з эмірам Катару шэйхам Хамадам бін Халіфам аль-Тані. Эмір заявіў, што Катар падтрымае ЗША ў любых дзеяньнях супраць тэрарызму. У сваю чаргу, Паўэл падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты не шукаюць канфлікту з арабскім сьветам, іхная мэта – тэрарыстычная групоўка “Аль Каеда” і яе лідэр – Усама бін Ладэн.