МАКСВА. Урад Злучаных Штатаў заявіў, што ён перадаў Расеі доказы датычнасьці Ўсамы бін Ладэна да тэрактаў 11 верасьня. Пасол ЗША ў Расеі Аляксандар Вержбоў заявіў, што гэтай інфармацыяй Вашынгтон даказаў, што ён разглядае Расею, як блізкага партнэра. Прадстаўнікі Злучаных Штатаў сказалі, што выяўленьне гэтых доказаў адбылося ў Маскве, а таксама ў часе сустрэчы сталай Рады НАТА-Расея.