Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:45 ]  Ізраільскае войска будзе рабіць усе неабходныя для бясьпекі грамадзянаў захады


* ЕРУСАЛІМ. Камандаваньне ізраільскага войска паведамляе, што як найменей два ізраільцы былі забітыя, калі палестынскія нападнікі адкрылі агонь у гэбрайскім паселішчы Аляі Сінай, што ў Паласе Газа паблізу ад мяжы з Ізраілем. Лідэр Палестынскай аўтаноміі Ясэр Арафат зганіў напад і загадаў знайсьці вінаватых у арганізацыі тэракту. У аўторак скончыліся 48 гадзінаў, якія Ізраіль даў палестынскім уладам дзеля рэалізацыі пагадненьня пра замірэньне. Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі станоўча ацаніла ўчарашнюю заяву прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які падкрэсьліў, што стварэньне палестынскай дзяржавы заўсёды адпавядала амэрыканскім плянам урэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту. Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон склікаў тэрміновую нараду кіраўнікоў сілавых ведамстваў. У заяве паводле яе вынікаў Шарон сказаў, што Ізраільскае войска будзе рабіць усе неабходныя для бясьпекі грамадзянаў захады. Ён таксама заклікаў ЗША і міжнародную супольнасьць лічыць групоўкі “Хамаз”, “Іслямскі Джыгад” і “Хэзбала” тэрарыстычнымі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG